Мы – грамадзяне Беларусі!

16.03.2020
У рамках Усебеларускай акцыі "Мы – грамадзяне Беларусі!" 13 сакавіка ў Слуцку ўручылі  пашпарты лепшым прадстаўнікам навучэнцкай моладзі раёна.
Мерапрыемства прайшло ва ўрачыстай зале аддзела ЗАГС. Віншавалі са значнай падзеяй у жыцці і ўручалі юным грамадзянам Рэспублікі Беларусь пашпарты  старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч  Янчэўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Барысевіч. Разам з галоўным дакументам маладыя людзі атрымалі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, кнігу "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь", вокладку для пашпарта.
 
Ещё в этом разделе