Калядоўшчыкі з зоркаю

16.01.2021
Здаўна нашы продкі ўмелі сустракаць і праводзіць святы. Вось і сёння 16 студзеня ў школьны  этнаграфічны музей "Пад стрэхамі продкаў" завіталі калядоўшчыкі з зоркаю , з мядзведзем і казою. Яны павіншавалі ўсіх са святамі, паспявалі, патанцавалі і перадалі пажаданні з нашай " хаткі":
 
Ад нашай хаты да вашай хаты
Няхай імчыць цудоўнае свята!
Жывіце ў шчасці вы ды ў згодзе,
Ды не хварэйце ў гэтым годзе!
Хай радасць ходзіць! Хай бульба родзіць!
Хай патэльня трашчыць, 
На ёй скварка пішчыць!
Будзьце здаровыя, як дубы стогадовыя!
З Раством Хрыстовым , з Новым годам, з Хрышчэннем !
Са святамі!!!
Шчасця і дабрабыту ў вашы хаты!!!
 
 
 
Ещё в этом разделе