Выпускны вечар 2021

11.06.2021

 

 Урачыста і прыгожа, хвалююча і ўзнёсла праходзіў выпускны вечар, які ладзіўся для выпускнікоў нашай школы у Гарадскім доме культуры.



Перад выпускнікамі і іх бацькамі выступіў дырэктар установы адукацыі Аляксандр Мікалаевіч Шыловіч. Ён пажадаў выпускнікам галоўнае – знайсці сябе ў той сферы дзейнасці, дзе яны дасягнуць поспехаў, а таксама не забываць сваіх бацькоў, настаўнікаў, школу.

Да віншаванняў далучыўся і начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Башко. Ён пажадаў выпускнікам поспехаў, праслаўляць сваімі дасягненнямі школу, раіў заўсёды быць добрымі людзьмі.
Сярэднюю школу №10 імя С.Ф.Рубанава ў гэтым годзе  пакінуць 49 яе выпускнікоў, трое з іх – з медалямі. Залатымі медалямі адзначаны Паліна Гадунова і Арцём Шпакоўскі, сярэбраным – Аляксандра Загорац.



 
19 выпускнікоў атрымалі  пахвальныя лісты за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў.
Адзначаны і бацькі і выпускнікоў. За выхаванне рабят адзначаны бацькі Паліны Гадуновай і Арцёма Шпакоўскага.

Некаторыя з бацькоў адзначаны таксама за актыўны ўдзел у жыцці класа і  школы.

Ещё в этом разделе