Храм Аляксандра Неўскага

31.05.2024

30 мая вучні 6 "Г" класа наведалі храм Аляксандра Неўскага. Іерэй Аляксандр Ткачэнка расказаў дзецям пра гісторыю гэтай царквы, пра жыццё Аляксандра Неўскага, пра іконы, што знаходзяцца ў храме. Адной з каштоўнасцей храма з' яўляецца крыж, які цудам захаваўся пасля таго, як сабор у цэнтры нашага горада быў узарваны. 

Потым для шасцікласнікаў правёў экскурсію ў музеі транспартных войск лейтэнант Антон Чурляеў. На тэрыторыі воінскай часці ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў лагер ваеннапалонных, дзе загінула шмат ваенных і мірных жыхароў. У памяць аб загінуўшых устаноўлены помнік. Вучні ўшанавалі памяць хвілінай маўчання.

Дзень быў цікавы і пазнавальны. Плануем у сёмым класе працягваць знаёмства з цікавымі месцамі нашага роднага горада

Ещё в этом разделе