Этнографический музей «Пад стрэхамi продкаў»

alt altalt altalt

Историческое наследие белорусского народа надо сохранять, ибо без прошлого нет будущего.

Учитель белорусского языка и литературы ГУО «Средняя школа №10 имени С.Ф. Рубанова г. Слуцка» Пшеничная Л. И. ещё в 90-е годы начала предметы быта белорусов, ибо понимала, что многие из них исчезают из нашей жизни навсегда. Всё течёт, всё меняется, но нельзя забывать историю, традиции своих предков.

Сначала музей размещался в кабинете белорусского языка и литературы. Потом экспонатов собралось так много, что было принято решение открыть этнографический музей «Пад стрэхамi продкаў».

В экспедиции по сбору экспонатов участвовали все учителя и ученики нашей школы. Директор школы принёс колыбель, в которой вырос он и все его родные. Завуч школы Артёмчик Л. А. подарила музею предметы белорусского быта из Мядельщины. Учитель Сологуб В. Ф. преподнесла в дар накидки на подушки и покрывало своей мамы из Петриковщины, Гуринович Л. И. обогатила музей экспонатами из Копыльщины, Пшеничная Л. И. привезла предметы ткачества и гончарства со Столбцовщины и т. д. Получилось так, что многие регионы Беларуси представлены у нас в музее необыкновенными экспонатами. Об этом мы рассказываем посетителям, объясняем ребятам об общих культурных традициях всех регионов Беларуси.

altaltaltaltalt

Откликнулись и бывшие выпускники. С чердаков и с сараев приносили старинные вещи.

Ткацкий станок в музей отдали художники братья Басалыго. Они выпускники нашей школы.

Колыбели, лавки, кровати, сундуки, горшки, корзины, рушники, скатерти – множество исторических экспонатов, а  за ними стоят судьбы людей, память, радости и печали.… Сейчас в музее насчитывается более 450 экспонатов. Учителя школы Томай И. В. и Панчковская Н. А. продолжают собирать по всей Слутчине предметы прошлого, чтобы никто не забывал, как мы жили, как мы трудились, радовались и созидали.

altaltaltalt

В музее проводится тематические классные часы, уроки, где ребята и взрослые могут соприкоснуться с подлинной историей своего народа.

Музей не пустует, а помогает молодому поколению понять откуда наши корни, как жили деды и прадеды. Мы должны быть благодарны им за мир и счастливую спокойную жизнь.

Экспазіцыя "Каб памяталі..."

развернуть

Экспазіцыя «Каб памяталі…» была створана ў 2021-м годзе, у 80-тую гадавіну пачатку вайны. 21 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Выстава налічвае 30 экспанатаў. Адзін з самых каштоўных – газета «Красная звезда» ад 10 мая 1945 года. У ёй змяшчаюцца фотаздымкі і прамовы кіраўнікоў самых уплывовых краін таго часу: Сталіна, Чэрчыля і Трумэна. Фотаздымкі маршалаў Перамогі і святочнага салюта ў Маскве 9 мая.

У 80-я гады мінулага стагоддзя працаўнікі Слуцкага архіва перадалі школе некалькі экзэмпляраў газеты«Раздавім фашысцкую гадзіну» і два сатырычныя лісткі «Партызанская дубінка». Газета-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну» выдавалася з ліпеня 41-га года да мая 1945 года спачатку ў Гомелі, потым у прыфрантавой паласе, у Маскве, у Навабеліцы, у Мінску. Выданне змяшчала фельетоны, памфлеты, літаратурныя творы, карыкатуры, якія высмейвалі акупантаў і іх памагатых, заклікалі да барацьбы з ворагам. 

Франтавая газета «За свободную Беларусь» з 18 сакавіка да лістапада 1942 года выпускала сатырычны лісток «Партызанская дубінка» для беларускіх партызан і жыхароў акупіраванай тэрыторыі БССР.

 

У музеі захоўваецца фотаздымак Марозавай(Бас) Соф’і Ізраілеўны, якая нарадзілася 28 сакавіка 1925 года ў г. Віцебску. У 1942 годзе паехала адбудоўваць г. Сталінград і ў гэтым жа годзе разам з рэгулярнай арміяй пайшла на фронт. Ваявала радысткай на Беларускім і Украінскім франтах. Дайшла да Берліна. Узнагароджана медалём «За перамогу над Германіей».

Сям’я Соф’і Бас у чэрвені 1941-га года падчас эвакуацыі трапіла пад бамбёжку. Шмат людзей загінула. На дарозе каля загінуўшых родных плакала маленькая дзяўчынка двух-трох гадоў. Мама Соф’і забрала яе і наказала ўсім гаварыць, што гэта іх дзіця. Дзяўчынка вырасла ў сям’і Бас і ніхто ніколі не выдаў гэту таямніцу. У гэтай сям’і ёй было ўтульна і добра. Вялікі подзвіг простых людзей.

Соф’я Марозава пасля вайны жыла ў горадзе Слуцку, працавала загадчыцай аддзела кадраў аднаго з ПМК. Была заслужаным працаўніком, ветэранам працы.

У Слуцку жыве дачка Соф’і Ізраілеўны і ўнукі.

Брат Соф’і, Бас Мацвей Ізраілевіч, 1922 г. н. пайшоў дабравольцам на фронт, быў палітруком роты і загінуў на Калінінскім фронце 24 жніўня 1942 года. У музеі захоўваецца пахаронка.

На фатаграфіі гвардыі капітан Вінакураў Якаў Пятровіч, 1912 г нараджэння, яго жонка Марыя. Якаў Пятровіч да вайны атрымаў адукацыю, што было рэдкасцю, і працаваў бухгалтарам. Затым быў прызваны ў армію і застаўся кадравым афіцэрам. Да 1941 года служыў у Адэсе начальнікам аблваенкамата.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны прыняў рашэнне застацца ў складзе абаронцаў Адэсы. Быў залічаны камісарам палка марскога дэсанту.

Ваяваў у складзе палка на ўсім узбярэжжы Чорнага мора. Абараняў Адэсу. Быў паранены, лячыўся і зноў вяртаўся ў полк. Загінуў ад разрыву варожага снарада на караблі пры высадцы марскога дэсанту 4 сакавіка 1943 года ў баях за вызваленне горада Наварасійска. Узнагароджаны медалямі «За мужнасць» і ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга за вызваленне Чарнаморскага ўзбярэжжа ад фашысцкіх захопнікаў.

Пахаваны ў асобнай магіле з надпісам на брацкіх Вайсковых могілках у Наварасійску.

Яго дачка, Вінакурава Ала Якаўлеўна, 1938 г. н. пражывала ў горадзе Слуцку. Тут жывуць унукі і праўнукі Якава Пятровіча. У сям'і захоўваюцца дакументы, фатаграфіі і ваенныя лісты героя.

Унучка Вінакурава Я. П. перадала школьнаму музею дзве паштовыя карткі, якія напісаў яе дзядуля сваёй жонцы, знаходзячыся ў шпіталі горада Батумі.

 

У музеі захоўваецца Святое Евангелле ад Лукі 1914-га года выдання, якое знайшлі ў куфры Цвірко Марыі Андрэеўны з вёскі Камсамольская Капыльскага раёна.

У Евангелле ўкладзены лісток з напісанай ад рукі песняй і знізу надпіс: «27 июля 1944 г. среда писал в последний день». На першай старонцы кніга падпісана алоўкам : «Адамъ Демидчикъ».

 

 

свернуть
Ещё в этом разделе