Урачыстая лінейка

02.09.2019
 

Больш за 9 500 вучняў селі сёння за парты, з іх 937 першакласнікаў, 689 навучэнцаў адзінаццатых класаў, 836 дзевяцікласнікаў.
 
Паветраныя шары, кветкі, сур'ёзна-ўрачыстыя і адначасова бесклапотныя пакуль першаклашкі, крыху сумныя выпускнікі... Добры дзень, школа! 
 
У сярэдняй школе №10 імя С.Ф. Рубанава сёлета тры выпускныя класы і тры першыя. Яны, вядома, галоўныя героі свята. 
 
На ўрачыстасці ў СШ №10 імя С.Ф. рубанава настаўнікаў, вучняў, бацькоў віншаваў з нагоды пачатку навучальнага года старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўкі, пажадаў поспехаў, трывалых ведаў, добрых падзей. 
 
Дырэктар школы Алякандр Мікалаевіч Шыловіч  пажадаў усім плённага навучальнага года. 
 
 
Дарэчы, 2 класы пачатковай школы далучыліся сёлета да акцыі "Букет дабра", дзеці на лінейцы трымалі ў руках традыцыйныя сцяжкі, а грошы, якія іх бацькі патрацілі б на букеты, будуць пералічаны на дабрачыннасць. 
 
Яшчэ адзін клас таксама паўдзельнічаў у дабрачыннай акцыі: грошы патрацілі не на кветкі, а перададуць на дапамогу бяздомным жывёлам. 
 
На лінейцы былі традыцыйны наказ будучых выпускнікоў першаклашкам і іх слова ў адказ, падарункі. 
 
Першы ўрок 2 верасня прайшоў на тэму "Занімай, Беларусь маладая мая, свой пчэсны пасад між народамі".
 
Ещё в этом разделе