Вечарына «Як да нас дайшло слова беларускае…»

16.09.2019

У суботу 14 верасня ў актавай зале адбылася вечарына для вучняў 7-х класаў “Як да нас дайшло слова беларускае”. Гледачоў пазнаёмілі з гісторыяй свята беларускага пісьменства, успомнілі заснавальнікаў славянскага алфавіта – Кірыла і Мяфодзія, урачыста праслухалі гімн асветнікам.

Вучні чыталі вершы на розных славянскіх мовах, спявалі песні на роднай мове, а пасля ўсе актыўна ўдзельнічалі ў конкурснай праграме.Свята закончылася наступным вершам В.Шведа:

Мову родную беражы.

Мовай роднай даражы.

Мову родную шануй.

Мовай роднай не гандлюй.

Мову родную любі.

Мову родную не губі.

Мовы роднай не кідай.

Мову дзецям перадай.

Мовы не аддай на здзек.

Толькі з ёй жыцьмеш, чалавек!

Ещё в этом разделе