Беларусiяда

19.02.2020
19 лютага на базе СШ №10 iмя С.Ф. Рубанава г. Слуцка адбылася спартландыя «Беларусiяда» ў рамках праекта БРСМ «Беларусь – крыніца натхнення», мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя беларускай культуры i мовы.
 

 
У спартландыі прымалі ўдзел вучні слуцкіх сярэдніх школ №№ 5, 9, 10 імя С.Ф. Рубанава, 11.
  
1 месца заняла СШ №11;
2 месца – СШ № 10 імя С.Ф. Рубанава;
3 месца – СШ №5;
4 месца – СШ №9.

У журы былі намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч, намеснік старшыні кaмicii па справах непаўналетніх Слуцкага райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Козырава, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры i па справах моладзі райвыканкама Кацярына Аляксандраўна Казак, педагог сярэдняй школы №13 г. Слуцка Ганна Мікалаеўна Сыцько, галоўны бухгалтар Слуцкага райкама БРСМ Наталля Уладзіміраўна Грэкава.
 
 
Юным спартсменам уручылі граматы, запісныя кніжкі. 
За першае месца таксама кубкі ад Слуцкага райкама БРСМ і раённай арганізацыі ГА «Белая Русь».
 
Арганізатар мерапрыемства:  Слуцкі райкам БРСМ.
Ещё в этом разделе