Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

24.02.2020

З 17 па 22 лютага ў школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Для правядзення тыдня была распрацавана праграма правядзення мерапрыемстваў, якая была загадзя размешчана на стэндзе. Таму ўсе жадаючыя маглі наведаць тыя мерапрыемствы, якія палічылі для сябе больш змястоўнымі. Гэта конкурс "Самы шчыры беларус", гульня "Вандроўка па родным краі", квэст-гульня "Беларуская скарбонка", гульня-конкурс "Буслік-2020". У Міжнародны дзень роднай мовы прайшлі акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску", "З любоўю да цябе, мой родны горад", мерапрыемства "У роднай мовы роднае карэнне". Былі арганізаваны экскурсіі ў этнаграфічны музей, прадэманстраваны відэаролікі пра родную мову, пісьменнікаў-юбіляраў.

Ещё в этом разделе