29 добрых спраў

27.02.2020

27 лютага ў рамках акцыі "29 добрых спраў" настаўнікі і вучні ДУА " Сярэдняя школа 10 імя С.Ф.Рубанава" наведалі Слуцкі раённы ЦКРНіР з фальклорна-забаўляльнай праграмай "Шырокая Масленіца".Для выхаванцаў цэнтра арганізавалі вясёлае свята з песнямі і танцамі, конкурсам і забавамі, якія нікому не далі сумаваць. Дзеці з задавальненнем адгадалі загадкі, гулялі ў "снежкі", круцілі абручы, завязвалі хусткі. А з якім задавальненнем усе танцавалі ў карагодзе! Напрыканцы дзеткам падарылі жавароначкаў, якіх сшылі вучні нашай школы пад кіраўніцтвам ВіткоВ.У. і КавалёвайТ.А. А якая ж Масленіца без бліноў! Пачаставалі ўсіх блінамі ўласнай выпечкі настаўнікі- арганізатары свята: Пачкоўская Н.А., Кавалёва Т.А., Вітко В.У., Тамай І.У., ШавялёваТ.А. Сустрэча аставіла яркія ўражанні, падарыла станоўчыя эмоцыі і дзецям, і дарослым. Такія праекты вучаць нас дабрыні, спагадзе і ўменню дзяліцца цеплынёй сваёй душы з іншымі.

Ещё в этом разделе