Слуцкія паясы

05.02.2019

З сівой даўніны і на працягу стагоддзяў ткацкі станок надзейна служыў людзям. З пакалення ў пакаленне перадаваліся таямніцы ткацкага майстэрства, і ўрэшце нялёгкая праца ператварылася ў высокае мастацтва.

Далучыцца да высокай культуры мастацтва змаглі і вучні 4 “А” , 4 “В” класаў разам з класнымі кіраўнікамі Н.А. Огур і Н.А. Пахадня.

Вучні даведаліся, што ў старадаўнім Слуцку шмат стагоддзяў таму Радзівілы заснавалі мануфактуру па вырабу знакамітых і ўнікальных слуцкіх паясоў. Пазнаёміліся з тэхналогіяй народнага рамяства – ткацтва, убачылі аналагі сапраўдных Слуцкіх паясоў, рэканструяваных на сучасным абсталяванні.

Пасля экскурсіі вучні набылі сувеніры на памяць.

Слуцкія паясы закліканы шанаваць духоўныя вытокі беларускага народа, гонар за нашу Айчыну, за яе багатую гісторыю.

Ещё в этом разделе