Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў пачатковай школе

11.02.2019

Ярка і запамінальна прайшоў традыцыйны Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Мерапрыемствы кожнага дня былі аб’яднаны адной тэмай.

У панядзелак адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня, пачала дзейнічаць традыцыйная акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”.  На ўсіх перапынках дзеці і настаўнікі стараліся гаварыць толькі на роднай мове.

У аўторак прайшоў конкурс “Самы граматны” і адкрылася выстава малюнкаў “Мілыя вобразы роднага краю”.

У сераду адбылося спаборніцтва “Знаўцы роднай мовы” сярод тых вучняў, якія з’яўляюцца лепшымі ў валоданні прадметам “Беларуская мова”.

Сярод наведвальнікаў групы падоўжанага дня прайшоў конкурс “Гэтыя цікавыя загадкі”.

У падарожжа па казках запрасілі вучняў у чацвер. КВЗ “У краіне беларускіх казак” адбываўся па розных станцыях.

Закрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшло ў пятніцу. Дырэктар школы Аляксандр Мікалаевіч Шыловіч  з найлепшымі пажаданнямі звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства, узнагародзіў пераможцаў.

 

Ещё в этом разделе