Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

22.02.2021

Пісьменнікі - юбіляры  (2020/2021)

З 15 па 20 лютага 2021 года ў нашай школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, мэтай якога было выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, высокія маральныя якасці вучняў, выклікаць жаданне глыбей вывучаць беларускую мову праз правядзенне мерапрыемстваў, класных гадзін, акцый; развіваць творчае мысленне, пазнавальныя інтарэсы вучняў.

Адкрыццё Тыдня роднай мовы пачалося з дэманстрацыі відэароліка пра родную мову і экскурсій у этнаграфічны музей “Пад стрэхамі продкаў”. На працягу тыдня вучні з задавальненнем уключаліся ў мерапрыемствы, падрыхтаваныя настаўнікамі: літаратурны турнір па творчасці Я.Купалы і Я.Коласа“Волаты беларускага слова”, “Свая гульня” па творчасці У.Караткевіча, віктарына “Ці ведаеш ты беларускую мову?”, інтэрактыўная віктарына “Чароўны квадрат”, гульня “Мая радзіма Беларусь”, відэаролік “Пісьменнікі-юбіляры 2020/2021” і інш. У школьнай бібліятэцы ў рамках супрацоўніцтва была арганізавана выстава кніг, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння І.Мележа. Гэтай нагодзе была прысвечана віктарына “Па старонках жыцця і творчасці І.Мележа”, якая прводзілася для вучняў старэйшых класаў. Традыцыйным застаецца  і правядзенне гульні-конкурсу “Буслік-2021”, у якой прынялі ўдзел вучні 4-11 класаў. У рамках Тыдня ў 7 “А” класе Копач Т.Г. правяла адкрыты ўрок па беларускай літаратуры (Змітрок Бядуля “На Каляды к сыну”). Вучні 9 класаў на працягу тыдня бралі ўдзел у конкурсе эпісталярнага жанру “Ліст да асаблівага дзіцяці”. Падводзячы вынік правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры, хочацца ўказаць  на высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, актыўны ўдзел настаўнікаў і вучняў.

 

 

 

 

 

 

 

Ещё в этом разделе