"Памяць сэрца..."

08.05.2021

Удзельнікі гуртка "Спадчына" падрыхтавалі  да Дня Перамогі літаратурную кампазіцыю "Памяць сэрца..." Пад час мерапрыемства гучалі вершы А.Вярцінскага "Рэквіем па кожным чацвёртым", балада А.Куляшова "Маці" і іншыя. Вучні 8 "Г" класа змаглі пазнаёміцца  з газетамі, якія выдаваліся на акупіраванай тэрыторыі: " Раздавім фашысцкую гадзіну"  і  "Партызанская дубінка", а таксама ўбачыць газету " Чырвоная зорка" ад 10 мая 1945 года з фотаздымкамі ўсіх маршалаў  Перамогі. Перамога над ворагам у Вялікай Айчыннай вайне была дасягнута коштам вялікіх ахвяр і незваротных страт беларускага народа. Мы будзем памятаць гэты подзвіг!

 

 

 

 

 

Ещё в этом разделе