"Глядзі і памятай"

15.05.2021

13.05.2021 года ў рамках адзінага дня інфармавання Школы Актыўнага Грамадзяніна вучнямі 8"Г" класа было праведзена мерапрыемства "Глядзі і памятай". 22 чэрвеня 2021 года споўніцца роўна 80 гадоў як пачалася Вялікая Айчынная вайна. Самы доўгі дзень 1941 года стаў пачаткам доўгай і цяжкай дарогі да Перамогі. Вучні ўзгадалі імёны беларусаў-удзельнікаў вайны: Л.Даватара, А.Лізюкова, П.Гараўца, З.Тусналобавсй-Марчанка, П.Купрыянава і іншых. Тых, хто прайшоў усе выпрабаванні і сустрэў май 1945 года ўсё менш . 20 красавіка 2021 года ў Маскве на 92 годзе жыцця памёр П.П.Кацельнікаў - апошні з абаронцаў Брэсцкай крэпасці. У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара - памяць пра іх будзе жыць вечна. На прыканцы мерапрыемства вучні ўшанавалі памяць аб загінуўшых ў ВАв хвілінай маўчання.

 

 

Ещё в этом разделе