“Афганістан: як гэта было”

15.02.2019

15 лютага вучні 5  “А” класа наведалі галерэю мастацтваў, дзе пазнёміліся з выставай  пад назвай “Афганістан: як гэта было”, прысвечаную 30 - годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана.  Вучні  мелі магчымасць пазнаеміцца з экспанатамі з фондаў музея і асабістых калекцый случчан. Пяцікласнікам была арганізавана сустрэча з воінам-інтэрнацыялістам  Жураўскім Ігарам Мікалаевічам. Ен падзяліўся сваімі ўражаннямі пра службу, расказаў пра складанасці, з якімі прыйшло сустрэцца на чужой зямлі. Вучні з вялікай цікавасцю слухалі Ігара Мікалаевіча, задавалі пытанні, разглядалі ваенную амуніцыю, награды, карціны на тэму афганістанскай вайны, а таксама фотаздымкі. Гэта сустрэча пакінула незабыўны след у душы кожнага з прысутных.

Ещё в этом разделе