"Повязь часоў"

05.10.2021

05.10.2021 у школьным этнаграфічным музеі " Пад стрэхамі продкаў" адбылася творчая справаздача дзейнасці гурткоў "Спадчына" і "Юныя краязнаўцы" пад назвай "Повязь часоў". Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з экспанатамі музея, адгадвалі загадкі, спявалі народныя песні і танцавалі, а таксама змаглі акунуцца ў атмасферу мінулага стагоддзя, пераапрануўшыся ў тагачаснае адзенне, і пакарыстацца некаторымі прадметамі быту з нашай "хаткі". Вучні 5 "Б" класа зрабілі " павучка" з саломкі. Сустрэча аставіла яркія ўражанні, падарыла станоўчыя эмоцыі. Такія мерапрыемствы вучаць дзяцей захоўваць і перадаваць іншым традыцыі нашага народа.

Ещё в этом разделе