“Зямля – аснова ўсёй Айчыны”

14.12.2018
Вучні 6 “Г” класа і ўдзельнікі гуртка “Юныя экскурсаводы” 13 снежня наведалі выставу ў гарадской бібліятэцы “Зямля – аснова ўсёй Айчыны”, прысвечаную 95-й гадавіне з дня выдання паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа.

Экскурсавод цікава расказваў пра гісторыю напісання паэмы, паказаў фотаздымкі рукапісаў і першых выданняў кнігі, таксама і фотаздымкі сям’і Я.Коласа, якой прысвечаны твор.

Вельмі зацікавілі арыгінальныя карціны У.Сулкоўскага да паэмы “Новая зямля”.

Паэма перакладзена на многія мовы свету. Мы убачылі пераклады на рускую, іспанскую і польскую мовы, паспрабавалі прачытаць.

Экскурсія спадабалася і вучням і педагогу.

Ещё в этом разделе