Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

28.02.2022

З 21 па 26 лютага ў школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У мерапрыемствах Тыдня прынялі актыўны ўдзел вучні 5-11 класаў і настаўнікі школы. Кожны дзень арганізатары напоўнілі цікавымі мерапрыемствамі, каб яны, з аднаго боку, не заміналі напружанаму навучальнаму працэсу, а з другога - былі змястоўнымі, карыснымі і даступнымі для тых, хто цікавіцца роднай культурай. Вучні з задавальненнем уключыліся ў мерапрыемствы, падрыхтаваныя настаўнікамі, і паказалі добрыя веды па мове і літаратуры. Тыдзень прайшоў на добрым узроўні, паказаў, што вучні нашай школы цікавяцца фальклорам, нацыянальнай спадчынай, беларускай мовай і літаратурай.

Ещё в этом разделе