"Мы – грамадзяне Беларусі!"

16.03.2022

15 сакавіка у рамках Усебеларускай акцыі "Мы – грамадзяне Беларусі!" ў Слуцку ўручылі пашпарты лепшым прадстаўнікам навучэнцкай моладзі раёна.

Мерапрыемства прайшло ў ДУ “Слуцкая раенная гарадская бібліятэка”. Віншавалі са значнай падзеяй у жыцці і ўручалі юным грамадзянам Рэспублікі Беларусь пашпарты - першы намеснік старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы и харчаванні Уладзімір Крыжаноўскі, намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Чарнушэвіч. У мерапрыемстве прыняла ўдзел навучэнка 8 «А» класса Яцкоўская Насця. Разам з галоўным дакументам маладыя людзі атрымалі кнігу "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

Ещё в этом разделе