Экскурсiя ў музей "Слуцкія паясы"

08.04.2022

Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы

Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы.

I цягам доўгія часіны,

Дзявочыя забыўшы сны,

Свае шырокія тканіны

На лад персідскі ткуць яны.

Слуцкія паясы — вырабы ручнога ткацтва ў Вялікім Княстве Літоўскім, элемент традыцыйнага параднага мужчынскага строю шляхты. Назва паходзіць ад назвы горада Слуцк, дзе іх ткалі на мануфактуры шаўковых паясоў. Павязваліся паверх на кунтуша (пояс складваўся ўдвая на ўсёй даўжыні). Пояс лічыўся прыкметай высакароднага паходжання і яго наяўнасць паказвала на дабрабыт уладальніка, паясы мелі вялікі кошт і перадаваліся ў спадчыну.

Школа, гэта не толькi заняткi, але яшчэ i час адпачынку і падарожжаў. Мы заўсёды хочам правесці навучальныя часы з цікавасцю і з карысцю. Так з мэтай больш дакладна ведаць сваю малую радзіму Случчыну мы з вучнямi 4 «Г» класа адправіліся ў родны горад Слуцк.

Мы наведалі музей "Слуцкія паясы", дзе пазнаёміліся з гісторыяй сапраўднага беларускага шэдэўра - слуцкага пояса. Прайшліся пешкі па вуліцах горада, пабывалі ля помнікаў, паслухалі гісторыі пра славутых людзей слуцкай зямлі.

Ещё в этом разделе