Экскурсія ў Слуцкі сельскагаспадарчы ліцэй

15.04.2022

06.04.2022 для вучняў 9 "Г" класа была арганізавана экскурсія ў Слуцкі сельскагаспадарчы ліцэй, падчас якой выкладчык спецтэхналогій Шаманоўская Вольга Уладзіміраўна пазнаёміла з правіламі прыёму ў ліцэй, паказала некаторыя вытворчыя кабінеты і лабараторыі, пачаставала крэндзялямі. Выкладчык ПДР Грынюк Г. У. расказаў пра асаблівасці свайго прадмета і прапанаваў прайсці тэст па правілам дарожнага руху. Вучні мелі магчымасць праехаць на камбайне і на трактары, а таксама паспрабаваць сябе ў зварачнай справе. Раім ўсім, хто яшчэ не вызначыўся з прафесіяй, наведаць Слуцкі сельскагаспадарчы ліцэй.

Ещё в этом разделе