«Камп’ютарныя коткі»

28.05.2022

У маi 2022 года ў рамках Майскіх Віткаўскіх чытанняў у дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылося цікавае знаёмства з цудоўнай пісьменніцай, літаратураведам, лаўрэатам прэміі часопіса «Вясёлка» — Маргарытай Пятроўнай Прохар.

Вучнi 4 "Г" класа трапiлi у бiблiятэку на гэта знаёмства. 

На гэтай сустрэчы адбылася прэзентацыя кнігі Маргарыты Прохар «Камп’ютарныя коткі». Маленькіх чытачоў вельмі зацікавілі гэтыя казкі. Бо коцікі ў сеціве – гэта вельмі незвычайна і цікава.

Юныя госці з задавальненнем пазнаёміліся з аўтарам кнігі і з яе творчасцю, актыўна прымалі ўдзел у размове з пісьменніцай, задавалі шмат пытанняў, з захапленнем расказвалі пра сваіх хатніх коцікаў, пра іх звычкі і любімыя справы.

Ещё в этом разделе