“Як ты дорага мне, мая родная мова!”

26.09.2022

Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі.

Ды калі ты не бязродны сын

Гавары са мной па-беларуску.

Яўгенія Янішчыц

Пад такім дэвізам у нашай школе распачаўся Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”,  які праходзіў з 19 па 23 верасня 2022 года. Першае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел нашы вучні, – рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, з удзелам Міністра адукацыі. На працягу тыдня ва ўстанове адукацыі вучні ўдзельнічалі ў акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, музыкальнай хвілінцы “Мова родная – мова модная”, падчас якой выконвалі беларускамоўныя песні, інтэрактыўнай гульні “Маё любімае слова на беларускай мове”, наведалі школьны этнаграфічны музей “Пад стрэхамі продкаў”, прагледзелі пастаноўку “Паўлінка”, паўдзельнічалі ў конкурсе творчых работ “За што я люблю родную зямлю”. 

Ещё в этом разделе