“Песняры роднай мовы”

04.10.2022

01.10.22г. у бібліятэцы была арганізавана выстава “Песняры роднай мовы” (да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я Коласа).

У кожнага народа ёсць песняры, якія сілай свайго таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў імі з’яўляюцца Янка Купала і Якуб Колас.

Купала і Колас нарадзiлiся ў адзiн год. I мэту выбралi для сябе адну. I ўсё жыццё аддана служылі ёй. Можа, таму яны вельмi блiзкiя па сваiх эстэтычных поглядах, грамадскiх iдэалах. Але ж розныя па творчай манеры: у кожнага свой голас, стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар.

IMG-763528c41efea3e84fb2955c6a386377-V

Ещё в этом разделе