Спектакль "Сірожа"

11.11.2022

"Тэатр навучае так, як гэтага не зробіць нават тоўстая кніга", - казаў Вальтэр. І сапраўды, кожная сустрэча з тэатрам пераўтвараецца ў вельмі цэнны вопыт для гледача, адорвае яго эмацыянальным перажываннямі, дазваляе ў пэўнай ступені далучыцца да дзеі.

9 лістапада 2022 года навучэнцы 11-х класаў наведалі Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, дзе паглядзелі спектакль па п'есе Юліі Чарняўскай "Сірожа".

Дзея спектакля пачынаецца ў 80-хгадах дваццатага стагоддзя і заканчваецца нашым часам. Галоўныя героі, студэнты, вучацца, кахаюць, здзяйсняюць памылкі, якія бумерангам вяртаюцца ім у сталым узросце..

Здаецца, што сучасная моладзь зусім іншая, чым паўвека таму. Але, на самой справе, праблемы пакаленняў і міжасабовых зносін актуальны і зразумелы ў любы час.

Ещё в этом разделе