"Слуцк учора і сёння"

23.12.2022

У рамках праекта ШАГ(блок "Я і малая радзіма") у 5 "Г" класе прайшла класная гадзіна "Слуцк учора і сёння". Падчас мерапрыемства вучні ўбачылі фотаздымкі Саміра Юхніна, зробленыя ў Слуцку ў пачатку 20 стагоддзя. На здымках гімназія № 1, камерцыйнае вучылішча, храмы, рака Случ, першыя аўтобусы ў Слуцку і інш. Дзеці змаглі параўнаць фатаграфіі мінулага з фатаграфіямі пачатку 21 стагоддзя. Спадзяюся, што гутарка пра наш горад абудзіла ў вучняў цікавасць да гісторыі нашай малой радзімы.

IMG-247566903025f499555bd86c93d3358a-V

Ещё в этом разделе