«Моваю прыгожаю пісьменства»

20.02.2023

                                                                            …І ў палацы, і на сцежцы вузкай,

                                                                            Каб душа магла пачуць душу,

                                                                            Размаўляй са мной па-беларуску,

                                                                            Размаўляй па-роднаму, прашу.

Марыя Новікава

 

18.02.2023 у бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы была арганізавана кніжная выстава «Моваю прыгожаю пісьменства».

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне.

Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. 

Родная мова шмат не патрабуе. А калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе – павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак! Ці хоць часам пра яе думай. Ведайце, сёння беларуская мова стала элітарнай, бо на ёй размаўляюць высокаадукаваныя людзі: літаратары, мастакі, некаторыя дзеячы навукі.

Калі ты чуеш яе – ці то сучасную літаратурную,  ці  змешаную “трасянку”, або мясцовую дыялектную – ведай, што гэта ўсё яна – наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі  яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі,  дзяды і прадзеды  нямала зрабілі, каб  беларуская  мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету.

IMG-cc876baf53b26053506101afdcd8231b-V

Ещё в этом разделе