Наш гонар - вучанiца 7 “А” класа Пархімовіч Ліза

11.04.2023

Сцiплая, добрая, уважлiвая, разумная, стрыманая, сумленная, спартыўная, творчая – гэты спiс можна бясконца працягваць. I гэта ўсё характарыстыка аднаго чалавека - Пархiмовiч Лiзаветы, вучанiцы 7 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 10 iмя С.Ф. Рубанава г. Слуцка”.

Трынаццацігадовая выдатнiца-неаднаразовая ўдзельнiца i пераможца II этапу раённай  алiмпiяды па вучэбных прадметах. Не стаў выключэннем i гэты навучальны год. У капiлку  школы, якая па вынiках алiмпiяды заняла 2 месца ў раёне сярод  агульнаадукацыйных школ, Лiзавета дабавiла  максiмальную колькасць дыпломаў: з   iх 2 дыпломы I ступенi па вучэбных прадметах  “Беларуская мова i лiтаратура” і “ Матэматыка “, дыплом II ступенi па вучэбным прадмеце  “Руская мова i лiтаратура ” i дыплом III ступенi па вучэбным прадмеце  “Бiялогiя”.

У нялегкай барацьбе  Лiзавета паказала сябе адказнай вучанiцай,  заслужана  i з вялiкай перавагай атрымала свае перамогi. Сваiм розумам, настойлівасцю  i жаданнем адстаяць гонар школы  дзяўчынка заслугоўвае прызнання i з’яўляецца прыкладам для пераймання. Лiза не толькі выдатніца, але і актыўная ўдзельніца ўсіх унутрышкольных мерапрыемстваў. У 2022 годзе дзяўчынка перамагла на абласным этапе рэспубліканскай выставы-конкурса “Калядная зорка”.

Разам з Лізай і педагогамі да перамогі ішлі самыя блізкія людзі – бацькі. Іх падтрымка стварае вялікі падмурак для таго, каб дзяўчынка расла ўпэўненай і паспяховай. Адміністрацыя школы шчыра дзякуе бацькам і выражае глыбокае прызнанне за адказныя адносіны да выхавання Лізаветы.

                                                                                                                                                                                 

Поспехі дзяцей – гэта нашы агульныя поспехі, радасць і гонар!

Пажадаем Лізавеце новых перамог!!! 

Ещё в этом разделе