"Жыві і помні"

06.05.2023

6 мая для вучняў 5-х класаў прайшло мерапрыемства "Жыві і помні", прымеркаванае да Дня Перамогі. На стэндах пра генацыд беларускага народа ў гады ВАв дзеці ўбачылі фотаздымкі спаленых вёсак, лагераў смерці, помнікаў загінуўшым воінам. У школьным музеі пазнаёміліся з выставай "Чтобы помнили..." Паштоўкі ваенннага часу, фатаграфіі, кніга "Памяць" , аповеды пра піянераў- герояў вельмі ўразілі дзяцей. Мы будзем ушаноўваць памяць пра тых, хто аддаў сваё жыццё за мір і дабрабыт на нашай зямлі, каб не паўтарыліся жахі вайны.

Ещё в этом разделе