Шчадрэц

15.01.2024

Каляды - даўняе народнае свята, на якім вадзілі "казу", каб у полі радзіла; вадзілі " мядзведзя" , каб у сям'і ўсе былі здаровыя і багатыя; спявалі калядкі і шчадроўкі, у якіх зычылі дабрабыту і шчасця.

Вось і ў нашай школе ўжо стала добрай традыцыяй праводзіць Шчадрэц. Сёння ,13 студзеня, калядоўшчыкі з песнямі і пажаданнямі завіталі да вучняў 6-х класаў. З сабой яны прывялі " казу" і "мядзведзя", якія ўсіх пазабаўлялі. "Цыганкі" паваражылі на будучых сужэнцаў і далейшае жыцццё, дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульні " Падушачка", а Каляда праверыла, ці будуць вучні ў гэтым годзе жыць паміж сабой у згодзе. Напрыканцы свята ўдзельнікі гуртка "Спадчына" праспявалі калядную песню "А ўчора звячора" і пажадалі ўсім міру і згоды.

Ещё в этом разделе