«Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску»

13.02.2024

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай...

Францішак Багушэвіч

У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. I вельмі дрэнна, калі чалавек не ведае або пачынае забывацца на сваю мову, не беражэ яе. Магчымасць паглыбіць уласныя веды і павысіць моўны ўзровень з’явілася ў вучняў пачатковых класаў у рамках Тыдня беларускай мовы. У ходзе мерапрыемства «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску», якое правяла Шыловіч І.У., вучні 2 класаў з захапленнем радгадвалі загадкі, рэбусы, складалі прыказкі, успаміналі вывучаныя правілы, тлумачылі значэнне некаторых слоў, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот, нават працавалі ў якасці рэдактараў. Прымаючы ўдзел у конкурсах, вучні адчулі, што яшчэ не ўсё ведаюць і ўпэўніліся ў тым, што трэба дасканалей і глыбей вывучаць родную мову. Будзем спадзявацца, што хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі далучыцца да скарбніцы беларускай мовы і лепш зразумець яе прыгажосць і мілагучнасць.

Ещё в этом разделе