Падарожжа ў мінулае

14.02.2024

Сумаваць па старых рэчах, вяртацца да старога ладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзяды, трэба. У рамах Тыдня беларускай мовы вучняў 4 “А” класа запрасіла да сябе ў госці “сялянская беларуская хатка”. Гэта музей «Пад стрэхамі продкаў”, які знаходзіцца ў нашай школе. Дзеці даведаліся, як жылі нашы продкі, чым займаліся, якую ежу елі, якую важную ролю адыгрывала ў сялянскай хаце печ. Пазнаёміліся з пячным інвентаром, гліняным посудам. Даведаліся, што ў зімовы час сялянская хата ператваралася ў рамесную майстэрню. Доўгімі вечарамі пры святле лучыны тут рабілі лыжкі і посуд, плялі лапці і пралі, ткалі, шылі адзенне і вышывалі. Вучні ўбачылі некаторыя прылады ткацтва. Даведаліся, якую вопратку насілі сяляне. Нашы продкі ўсё рабілі сваімі рукамі, пачынаючы ад саматканай тканіны да ўзораў вышыўкі на ручніках і посцілках. Трэба часцей азірацца назад, у мінулае, каб не пагасла свечка на покуці – у бацькоўскай хаце, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.

Ещё в этом разделе