“Чароўны квадрат”

15.02.2024

У рамках Тыдня беларускай мовы для вучняў 4 класаў Шыловіч І.У. правяла гульню “Чароўны квадрат”. Гульня праходзіла ў чатыры этапы, удзельнічалі тры каманды, якія выбралі сабе незвычайныя назвы «Вясёлка», «Калоссе» і «Цмокі». Першы этап быў прысвечаны прыказкам – вучні складалі прыказкі, шукалі іх правільны працяг. На другім этапе вучні павінны былі пабыць у ролі настаўнікаў і выправіць памылкі ў тэксце. Трэба было быць вельмі ўважлівымі, каб не нарабіць сваіх памылак. Пасля невялікага адпачынку перад вучнямі стаяла новая задача – разгадаць рэбусы. Але і з гэтым заданнем дзеці справіліся вельмі добра. Апошні этап аказаў вялікае ўражанне на дзяцей. Вучні ператварыліся ў сапраўдных перакладчыкаў. Кожная каманда атрымала перфакарты і перакладала словы на беларускую мову. Гэты конкурс даў магчымасць успомніць не толькі беларускія словы, але і іх правапіс. Падчас гульні гучалі беларускамоўныя песні, что зрабіла мерапрыемства незабыўным. Такім чынам, вучні змаглі прадэманстраваць сваю эрудыцыю: бліскуча адказалі на інтэлектуальныя пытанні, нават змаглі праявіць сябе сапраўднымі знаўцамі беларускай мовы, за што і атрымалі салодкія ўзнагароды.

Ещё в этом разделе