“Пад стрэхамі продкаў”

16.02.2024

У рамках тыдня роднай мовы, які праходзіць у нашай школе, вучні 3 “Г” класа наведалі школьны этнаграфічны музей “Пад стрэхамі продкаў”. 

Наведванне музея выклікала ў вучняў незабыўныя ўражанні і шмат станоўчых эмоцый. Яны пашырылі свае веды пра побыт беларускай сям'і, інтэр'ер хаты, інструменты, прадметы побыту.

Дзеці паслухалі “Прытчу пра хлеб” і выказалі свае думкі аб тым, як рэдка мы задумваемся, якую важную ролю мае для нас гэтая простая, на першы погляд, страва. Значнасць яго мы разумеем толькi тады, калi хлеба ў нас няма. Менавiта такая думка вынiкае з твора М. Танка «Прытча пра Хлеб».

Вельмі зацікавіла вучняў экспазіцыя "Чтобы помнили!..", прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне. У яе ўвайшлі сапраўдныя дакументы часоў вайны, лісты, фатаграфіі. 

У канцы экскурсіі Наталля Антонаўна нагадала вучням аб тым, як важна любіць, ведаць і шанаваць родную мову. 

Мы, дарослыя, павінны рабіць усё магчымае, каб нашы дзеці помнілі і шанавалі гісторыю сваёй краіны, свайго народа!

Ещё в этом разделе