Знаўца слова беларускага

16.02.2024

У рамках Тыдня беларускай мовы вучні 3 “В” класа завіталі ў бібліятэку. Падчас мерапрыемства дзеці адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа па казцы. Менавіта праз казку вучні дакранаюцца да жыцця, культуры, быту і мовы нашых продкаў.   

Чытачам, якія вырашылі пашырыць свой слоўнікавы запас, даведацца пра нешта новае і ўспомніць даўно атрыманыя веды па беларускай мове, бібліятэкары прапанавалі прыняць удзел у слоўнікавым лабірынце. Не абышлося без цікавых тэматычных загадак. 

Усе ўдзельнікі праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць, даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову. 

Ещё в этом разделе