У словы розныя гуляю, на роднай мове размаўляю

16.02.2024

Слова ўваходзіць у духоўны свет чалавека з ранняга дзяцінства і становіцца неад’емнай часткай яго жыцця. Чым багацейшы слоўнік чалавека, тым больш дакладна ён можа выразіць свае думкі. Малодшы школьны ўзрост з’яўляецца самым спрыяльным для засваення слоў роднай мовы.

У рамках Тыдня беларускай мовы для вучняў 3 класаў Дубалека Т.А. правяла гульню “У словы розныя гуляю, на роднай мове размаўляю”. Для дзяцей былі падрыхтаваны словы на рускай мове, якія трэба было перакласці на беларускую мову. У ходзе гульні вучні высвятлялі, хто з іх лепш ведае лексіку нашай роднай мовы. Удзельнікі былі вельмі актыўнымі, пашырылі свой лексічны запас новымі словамі, а яшчэ атрымалі салодкі пачастунак. 

Ещё в этом разделе