Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

16.02.2024

Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі.

Ды калі ты не бязродны сын,

Гавары са мной па-беларуску.

Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 12 па 16 лютага 2024 года.

Агульны цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень. Аказалася, што не так проста адкрываюцца “Скарбонкі мудрасці”, якія былі прадстаўлены ў выглядзе рэбусаў з назвамі гарадоў і птушак. Узбагачэнню слоўнікавага запасу садзейнічала гульня “У словы розныя гуляю, на роднай мове размаўляю”, якую прапанавала дзецям Дубалека Т.А. 

У аўторак праходзіла акцыя “Фізкультхвілінкі па–беларуску”. Настаўнікі ў гэты дзень на ўсіх прадметах праводзілі іх на беларускай мове.

Вучні другіх і чацвёртых класаў прадэманстравалі сваю эрудыцыю, праявілі сябе сапраўднымі знаўцамі беларускай мовы ў час гульні “Чароўны квадрат”, якую правяла Шыловіч І.У. 

Серада пачалася з конкурса “Паэзіі радок чароўны”, у якім прынялі ўдзел вучні, якія любяць выразна чытаць.

На працягу тыдня дзеці наведвалі школьны музей “Пад стрэхамі продкаў” пад кіраўніцтвам Панчкоўскай Н.А. Яны даведаліся, як жылі нашы продкі, чым займаліся, якую ежу елі, якую важную ролю адыгрывала ў сялянскай хаце печ. Пазнаёміліся з пячным інвентаром, гліняным посудам. Даведаліся, што ў зімовы час сялянская хата ператваралася ў рамесную майстэрню. 

У атмасферы добразычлівасці прайшла гульня “Знаўца слова беларускага”, якую падрыхтавалі бабліятэкары Какоцька А.А. і Ткачук Н.А. Заданні былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне павагі да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.

Правядзенне ўсіх мерапрыемстваў тыдня спрыяла выхаванню цікавасці да вывучэння роднай мовы і нацыянальнай культуры праз самарэалізацыю ў разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах. Вельмі спадзяёмся, што беларуская мова будзе гучаць з вуснаў нашых школьнікаў не толькі ў тыдзень роднай мовы.

Ещё в этом разделе