"Таямніцы роднай мовы"

17.02.2024

17 лютага для вучняў 6-х класаў быў праведзены інтэлектуальны турнір "Таямніцы роднай мовы", прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Падчас мерапрыемства дзеці з цікавасцю выконвалі розныя заданні: са слоў складвалі прыказкі, адгадвалі загадкі, метаграмы, рэбусы, шарады, знаходзілі беларускія адпаведнікі рускім словам, чыталі вершы на роднай мове. Напрыканцы турніра шасцікласнікі адказалі на пытанне: чаму трэба размаўляць па-беларуску?

Родная мова шмат не патрабуе. А калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе - павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць.

Ещё в этом разделе