«Паэма надзвычайнай прыгажосці»

15.04.2024

12 красавіка ў Слуцкай раённай цэнтральнай  бібліятэцы прайшло адкрыццё  часовай экспазіцыі «Паэма надзвычайнай прыгажосці», прысвечанай паэме Якуба Коласа «Новая зямля». Вучням 9 класаў пашчасціла там пабываць. 

Дырэктар установы Людміла Гурыновіч, адкрываючы мерапрыемства, нагадала, што летась адзначалася 100-годдзе з даты друкавання знакамітай паэмы. Для случчан гэты твор мае сваю адметнасць: менавіта на настаўніцкіх курсах у Слуцку ў 1923 годзе Якуб Колас прачытаў некалькі глаў сваёй паэмы. 

Часовая экспазіцыя «Паэма назвычайнай прыгажосці» арганізавана ўстановай «Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа». Як адзначыла дырэктар музея Ірына Мацяс, на экспазіцыі прадстаўлены цудоўныя ілюстрацыі да паэмы «Новая зямля» Васіля Шаранговіча, Анатоля Волкава, іншыя матэрыялы, з якімі, канечне, будзе карысна і цікава пазнаёміцца случчанам. Ірына Уладзіміраўна падарыла бібліятэцы 100-ты факсімільны экзэмпляр першага выдання паэмы «Новая зямля» Якуба Коласа, іншыя кнігі класіка беларускай літаратуры. 

Ещё в этом разделе