Сустрэчы з праваслаўнымі святарамі Случчыны

19.04.2024

Для вучняў 6 "Г" класа стала добрай традыцыяй праводзіць сустрэчы з праваслаўнымі святарамі Случчыны. 18 красавіка такая сустрэча адбылася на тэрыторыі Свята-Міхайлаўскага сабора, што знаходзіцца на вуліцы Сацыялістычнай. Іерэй Павел Штэпа правёў экскурсію па тэрыторыі храма, расказаў пра гісторыю будынка, які з'яўляецца помнікам архітэктуры 18 стагоддзя. Расказаў пра правілы паводзін у святыні, запрасіў наведваць нядзельную школу. Дзеці ўбачылі ўнутранае ўбранства царквы і шмат абразоў, змаглі паставіць свечкі і памаліцца ў цішыні за свае сем'і . Напрыканцы сустрэчы а.Павел благаславіў вучняў, падарыў абразкі святой Сафіі Слуцкай і выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва. 

Спадзяёмся, што агеньчык веры, запалены ў душах дзяцей, у будучым дасць свой плён.

Ещё в этом разделе