"Навек ён злучаны са Случчынай"

22.05.2024

З 15 па 18 мая ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы праходзяць штогадовыя Віткаўскія чытанні "Навек ён злучаны са Случчынай", прысвечаныя 113-годдзю з дня нараджэння знакамітага земляка-пісьменніка, драматурга і педагога Васіля Віткі .У рамках гэтай акцыі 16 мая адбылася сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім. Удзельнікам гуртка "Спадчына" пашчасціла пазнаёміцца з гэтым таленавітым чалавекам, паслухаць яго цікавыя аповеды, паразмаўляць, атрымаць у падарунак часопіс "Вясёлка" з аўтографам, а самае галоўнае, шмат станоўчых эмоцый і зарад бадзёрасці. Бо ў свае 84 гады Уладзімір Сцяпанавіч поўны сіл, энергіі і творчых планаў, з цудоўным пачуццём гумару. Такія сустрэчы - гэта арыенціры на жыццёвым шляху. Яны патрэбны і дзецям, і дарослым, каб не збіцца з дарогі.

Ещё в этом разделе