Слуцкая цэнтральная раённая бібліятэка

23.05.2024

23 мая вучні 6"Г"класа наведалі Слуцкую цэнтральную раённую бібліятэку. Таццяна Іванаўна правяла экскурсію па бібліятэцы, пазнаёміла з экспазіцыяй, прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кожны мог напісаць на "Сцяне памяці" імёны сваіх продкаў, якія змагаліся за вызваленне нашай зямлі. З цікавасцю дзеці выконвалі заданні на інтэрактыўных пляцоўках, займаліся пошукам кніг, спрабавалі самі шукаць кнігі на сайце бібліятэкі. Усе вучні з задавальненнем наведваюць бібліятэку.

Спадзяёмся, што гэта супрацоўніцтва дасць добры плён

Ещё в этом разделе