Снежны снайпер

02.03.2019

3 сакавіка вучні 5-х класаў разам з класнымі кіраўнікамі наведалі рэспубліканскі цэнтр алімпійскай  падрыхтоўкі па зімніх відах спорту “Раўбічы”, дзе адбыўся фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер”.

Нягледзячы на халоднае надвор’е, вучні з вялікай цікавасцю і задавальненнем назіралі за турнірам, які праходзіў па аналогіі з Кубкам свету.

Пяцікласнікі мелі магчымасць сачыць не толькі за гонкамі, за стральбой па самых сапраўдных біятлонных устаноўках, але і за цэрымоніяй узнагарод, флэш-інтэрв’ю, а таксама прыняць удзел у інтэлектуальнай віктарыне з прызамі.

Наведванне такіх мерапрыемстваў, безумоўна, спрыяе здароваму ладу жыцця і выхоўвае пачуцце гонару за сваю краіну.

Ещё в этом разделе