«Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь»

16.03.2019

«Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь»

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Слуцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы ўручылі пашпарты 15 юнакам і дзяўчатам, пераможцам прадметных алімпіяд, спартсменам, актыўным удзельнікам мастацкай самадзейнасці і школьнага жыцця. Усім ім споўнілася 14 гадоў.  Сярод удзельнікаў акцыі была і вучаніца нашай школы, 8 “В”– Чысцякова Алла Аляксееўна.

З урачыстай падзеяй павіншавала юнакоў і дзяўчат намеснік старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч. Быць грамадзянінам сваёй краіны – гэта не толькі ганарова, гэта адначасова і вялікая адказнасць. Трэба любіць сваю Радзіму, паважаць яе законы і традыцыі, яе гісторыю і культуру, гаварыла Наталля Вікенцьеўна. 

Намеснік старшыні райвыканкама Н.В. Чарнушэвіч, начальнік аддзела ўнутраных спраў Слуцкага райвыканкама У.А. Гярэга, галоўны спецыяліст райкама БРСМ  Ю.А. Круглік уручылі маладым людзям пашпарты, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і маляўнічыя выданні «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Увогуле шмат віншаванняў гучала ў гэты дзень у адрас юных случчан. З такім настроем і крочыць ім па дарозе жыцця, атрымаўшы свой галоўны дакумент. З гонарам несці званне беларусаў, шанаваць сваю Радзіму.

Ещё в этом разделе